Ой вецер, вецер мяцеліца, каляда,
Не завівай сцежак – дарожак, каляда
Мне да мамкі ў госці хадзіць, каляда.
Да мамкі іду – вяночак вію, каляда.
Ад мамкі іду – развіваю, каляда.
Дзе сцежачка, там кветачка, каляда.
З мэтай папулярызацыі абраду шчадравання на Пастаўшчыне, пашырэння кругагляду дзяцей пра фальклорныя традыцыі сваёй мясцовасці, абагачэння іх новымі музычнымі ўражаннямі, станоўчымі эмоцыямі праз выкананне калядных песень, гульняў у Цэнтры дзяцей і моладзі прайшоў традыцыйны народны абрад "Калядаванне".